Ад варыкозу вылечыць… п’яўка

Памятаеце, у казцы пра Бурацiна злосны i сквапны Дурамар расхвальвае сваiх п’явак, сцвярджаючы, што яны выратуюць ад усiх хвароб. Аднак сучасныя ўрачы-гiрудатэрапеўты — тыя спецыялiсты, якiя лечаць з дапамогай п’явак, — не параiлi б карыстацца паслугамi такiх Дурамара?.

Па-першае, у дзiкай прыродзе, хутчэй за ўсё, можна вылавiць iлжывую або конскую п’яўку. Ад iлжывай не будзе нiякага лячэбнага эфекту, бо яна не пракусвае скуру, а толькi слiзiстую абалонку. Конская ж п’яўка прысмоктваецца намертва i будзе харчавацца крывёй чалавека, пакуль яе не выдалiш хiрургiчным шляхам. Праўда, жыве ўнашых вадаёмах i невялiкая колькасць медыцынскiх п’явак, але i iх таксама выкарыстоўваць рызыкоўна. Хто дасць гарантыю, што да гэтага яна не пасмактала кро?, напрыклад, хворай на клешчавы энцэфалiт жывёлiныўУ такiм выпадку зараза абавязкова перадасца чалавеку. Па-другое, лячыць з дапамогай п’явак павiнен толькi спецыялiст з медыцынскай адукацыяй, якi дакладна ведае, на якiя кропкi i пры якiх захворваннях можна ставiць гэтага чарвяка. У iншым выпадку можа атрымацца зусiм процiлеглы вынiк. Напрыклад, ёсць кропкi, на якiя пры гiпертанiчным крызе нельга ўздзейнiчаць пры дапамозе п’явак, iнакш ёсць пагроза атрымаць iнфаркт цi iнсульт.

Аднак правiльна праведзеная вопытным спецыялiстам гiрудатэрапiя дае цудадзейныя вынiкi. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» расказаў урач-гiрударэфлексатэрапеўт Мiхаiл Яфiмавiч Шапiра, якi практыкуе ўгэтай галiне медыцыны ўжо больш за пяць гадо?.

П’яўкалячэнне адносiцца да традыцыйных метада?. Iм карысталiся здаўна нашы продкi. А ўвогуле гiсторыя гiрудатэрапii — гэта вытокi сучаснай медыцыны. Уявiм сабе, што калiсьцi наш далёкi прашчур атрымаўнейкую траўму i выпадкова пачаўмыць у вадаёме параненае месца. Прысмакталася п’яўка, ён звярнуўувагу на тое, што яму стала лягчэй, боль прайшо?, а галоўнае — рана хутка загаiлася. Вось так, магчыма, чалавек адкрыўдля сябе лячэбныя якасцi брыдкага чарвячка.

Да рэвалюцыi Расiя экспартавала вялiкую колькасць п’явак. Даход, якi атрымлiвала расiйская казна за кошт экспарту п’явак, можна было параўнаць з сумай даходу ад продажу збожжа. Уявiце сабе, у якой колькасцi вывозiлiся п’яўкi ўЗаходнюю Еўропу! У тыя часы земскiя ўрачы вельмi шырока выкарыстоўвалi п’явак i любое захворванне пачыналi лячыць з iх пастаноўкi. Аднак пазней ад гэтага метаду медыцына пачала паступова адмаўляцца, лiчачы яго зжытым. З’явiлiся новыя лекавыя прэпараты, усё больш актыўна ўбарацьбе з iнфекцыйнымi захворваннямi пачалi прымяняцца антыбiётыкi, укаранялiся новыя медыцынскiя методыкi. Здавалася б, вопыт земскiх дактароўсыйдзе ўнябыт. Але практыка паказвала, што да антыбiётыкаўмiкробы сталi выпрацоўваць устойлiвасць, i лекi ўжо не ва ўсiх выпадках дапамагалi, акрамя таго многiя медыкаменты маюць цэлы шэраг пабочных дзеяння?. I зноўпогляды спецыялiстаўзвярнулiся да п’яўкi. Аказалася, яе цудадзейную сiлу рана спiсваць з рахунку.

Гэты чарвячок лечыць вельмi многiя захворваннi. Напрыклад, ён добра дапамагае пры гiпертанii. Сутнасць гэтага ўздзеяння ўтым, што п’яўка ўмешваецца ўрэгуляцыю цiску ўнутры арганiзма, i пасля такога лячэння ўхворых на даволi доўгi час цiск стойка знiжаецца.

Гiрудатэрапiя вельмi эфектыўная пры сардэчнай недастатковасцi, пры станах пасля iнфаркту мiякарда, разнастайных захворваннях печанi, у тым лiку пры хранiчным гепатыце, цырозе печанi, гепатахалiцыстыце, панкрыятыце, калiце, гастрыце.

— Вельмi шмат хворых у мяне лечаць гаймарыт, — расказвае М. Я. Шапiра. — Звычайна ўтакiх выпадках ЛОР-урачы робяць пракол i прамываюць прыдатачныя пазухi носа. Але часцей за ўсё гной зноўзбiраецца там. I пакутлiвую працэдуру даводзiцца паўтараць. У мяне ж пасля курса лячэння п’яўкамi ачышчаюцца гаймаравыя пазухi, аднаўляецца нюх, насавое дыханне.

Шырока выкарыстоўваецца гiрудатэрапiя пры адэноiдах. Аказваецца, iх можна i не выдаляць, а зрабiць некалькi сеансаўп’яўкалячэння, i адэноiды самi па сабе рассмокчуцца.

Па здароўе да п’яўкi можна звяртацца, калi ўнаяўнасцi варыкознае расшырэнне вен, захворваннi сустава?, шчытападобнай залозы, дыскагенныя радыкулiты, плеўрыты.

Сам па сабе працэс лячэння п’яўкай вельмi своеасаблiвы i адказны. Бо работа адбываецца з такой далiкатнай рэччу, як кро?. Урач-гiрудатэрапеўт выкарыстоўвае для лячэння толькi медыцынскую п’яўку. Гэтых чарвячкоўвырошчваюць у стэрыльных умовах на спецыяльных бiяфабрыках. У прыватнасцi, ёсць такая ўРасii, i з ёй заключыўдагавор на пастаўку п’явак наш суразмоўца. Кожная партыя гэтага тавару строга сертыфiкаваная. П’яўкi паступаюць да спецыялiста ўжо ўтрохгадовым узросце. Iх далейшы лёс, на жаль, вельмi сумны. Толькi адзiн раз можна выкарыстаць лячэбнага чарвяка. Потым яго знiшчаюць у спецыяльным дэзрастворы. Справа ўтым, што толькi такiм чынам выключаецца рызыка перадачы iнфекцыйных хвароб, якiя могуць быць у пацыента?. Вось такая несправядлiвасць: дапамагаючы чалавеку, самой п’яўцы наканавана загiнуць.

Дык дзякуючы ж чаму п’яўка з’яўляецца такiм добрым лекарамўСамы галоўны яе «медiнструмент» — тры магутныя слiнныя залозы. Калi яна смокча кро?, то ўпускае ўяе такую ж колькасць слiны, колькi выпiвае крывi. А гэта слiна змяшчае вялiкую колькасць бiялагiчна актыўных рэчыва?. З iх вывучана толькi каля ста. Сярод гэтых рэчываўгерудзiн, якi разрэджвае кроўi з’яўляецца антыкаагулянтам, а таксама служыць добрым сродкам для прафiлактыкi трамбоза?, iнфаркта?, iнсульта?. П’яўка ўпускае рэчывы, якiя раствараюць тыя тромбы, што ўжо ёсць у арганiзме. Акрамя таго, у яе слiне прысутнiчаюць i абязбольваючыя сродкi.

Апошняе, дарэчы, вельмi мудра прадугледзела прырода. Вядома, што п’яўка харчуецца выключна крывёй, а самая смачная для яе ежа — кроўцеплакроўных iстот. Уявiм сабе, што прысмактаўся такi чарвячок да жывёлiны. Калi б тая адчула моцны боль, то проста скiнула б п’яўку, пакiнуўшы яе без сняданка. Таму п’яўка адразу абязбольвае сваю ахвяру. Гэту ўласцiвасць узялi на ўзбраенне ўрачы-гiрудатэрапеўты i вельмi паспяхова выкарыстоўваюць яе пры лячэннi болю ўсуставах.

Механiзм дзеяння п’яўкi вельмi своеасаблiвы. Вось яна замацавалася хваставым прысоскам да цела пацыента i пачынае шукаць месца, дзе б укусiць чалавека. Дарэчы, гэты чарвячок мае дзесяць пар вачэй, дзевяноста зубо?, у яго цудоўны нюх, i кроўён чуе вельмi далёка. Як правiла, п’яўка шукае i знаходзiць тыя кропкi, дзе магчыма правядзенне iголкатэрапii. Тлумачыцца гэта проста. Кропкi акапунктуры больш цёплыя, iх адчувае i да iх iмкнецца п’яўка. Такiм чынам, хворы адначасова атрымлiвае курс герудатэрапii i курс iголкатэрапii. Прычым асобага дыскамфорту ён не адчувае. Толькi лёгкую пякоту адну-дзве мiнуты, быццам мурашка ўкусiла. Потым, як мы ўжо гаварылi, пачынае дзейнiчаць абязбольванне.

Медыцынская п’яўка мае тры падвiды: лячэбная, аптэкарская i ўсходняя. Розняцца яны знешнiм выглядам. Лячэбная, напрыклад, мае алiўкавае бруха, ва ўсходняй яно ўкрапiнку. Розныя яны i па характару. Лячэбная i аптэкарская больш спакойныя, больш устойлiвыя да хвароб, а ўсходняя, як i ўсё паўднёвае, тэмпераментная, адразу кусне i хутка насмокчацца, яна больш пяшчотная i часта хварэе. Але ўсе гэтыя вiды маюць аднолькавы лячэбны эфект.

П’яўка жыве толькi ўчыстай вадзе. Таму, расказвае Мiхаiл Яфiмавiч, перш чым запусцiць iх у шклянку, ваду адстойваюць некалькi дзён. Не пераносяць п’яўкi i нiякiх паха?. Гiрудатэрапеўт заўсёды папярэджвае сваiх пацыента?, каб перад лячэбным сеансам не карысталiся касметыкай, i ўжо нi ўякiм разе яна не прысмокчацца, калi пачуе ад чалавека пах спiртнога. А яшчэ яна вельмi моцна адчувае стан свайго гаспадара. Калi доктар нервуецца, нечым незадаволены, у яго не атрымаецца пасадзiць п’яўку, калi ж мае добры настрой — яна цудоўна выконвае сваю работу.

Вось такi гэты загадкавы чарвячок. На першы погляд страшны i брыдкi, але пры блiжэйшым знаёмстве цiкавы i карысны даўнi лекар чалавека.

Вольга ШАЎКО, журналист газеты «Звязда»

Запишитесь на консультацию

Узнайте как мы сможем Вам помочь. Оставьте заявку или звоните: +375(29)753-20-80
Записаться
Записаться на консультацию
Что бы Записаться на консультацию заполните форму или получите консультацию по телефонам:
+375(17)325-06-91 +375(29)753-20-80
×
Задайте свой вопрос доктору
Узнайте экспертное мнение от доктора о Вашем недуге.
×
" class="white-popup-block mfp-hide">
Оставить отзыв
×